Солан (рака)
Выгляд
| Солан | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 32 км |
| Басейн | 278 км² |
| Расход вады | 1,4 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 4 км ад вёскі Зялёная Дуброва |
| • Каардынаты | 53°11′15,63″ пн. ш. 28°13′16,2″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Арэса |
| • Месцазнаходжанне | за 1,6 км ад вёскі Баравікі |
| • Каардынаты | 52°59′55,82″ пн. ш. 28°05′35,51″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Арэса → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раён | Старадарожскі раён |
|
|
|
Со́лан (у верхнім цячэнні — Казённая канава) — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 32 км. Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Зялёная Дуброва, упадае ў Арэсу за 1,6 км на ад вёскі Баравікі. Працякае па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Плошча вадазбору 278 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Даліна ракі на большай частцы невыразная. Пойма адсутнічае ў верхнім цячэнні, у сярэднім і ніжнім — двухбаковая шырынёй 200—500 метраў. Рэчышча ад вытоку каналізаванае (на працягу 19,6 км), у астатняй частцы звілістае, шырынёй 5—10 м.
Асноўны прыток — рака Салянка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 33, 36. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)