Перайсці да зместу

Алег Вітольдавіч Праляскоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Праляскоўскі)
Алег Праляскоўскі
4-ы Міністр інфармацыі Беларусі
4 снежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Русакевіч
Пераемнік Лілія Ананіч

Нараджэнне 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (60 гадоў)
Член у
Адукацыя
Месца працы

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (цяпер Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах Беларусі.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля задушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Праляскоўскі стаў аб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2].

У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза назваў Праляскоўскага, якога тады павысілі да пасады міністра і які працягнуў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму Лукашэнкі адносіна дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, «адной з асноўных крыніц і адным з асноўных галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму»[3].

Узнагароды і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Прысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]