Стана Каціч
| Стана Каціч | |
|---|---|
| Stana Katic | |
| | |
| Дата нараджэння | 26 красавіка 1978 (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | ЗША, Канада |
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 1999 — наш час |
| IMDb | ID 1065664 |
| stanakatic.com (англ.) | |
Стана Каціч (англ.: Stana Katic: /ˈstɑːnə ˈkætɨk/, 26 красавіка 1978, Гамільтан, Антарыа, Канада) — канадская актрыса сербска-харвацкага паходжання, найбольш вядомая па ролі дэтэктыва Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каціч нарадзілася 26 красавіка 1978 года ў горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыа, Канада. Бацька серб, маці харватка, якая эмігравала з Югаславіі. Пазней Каціч са сваёй сям'ёй пераехала ў горад Аўрора, у штаце Ілінойс. Пасля заканчэння сярэдняй школы «Вест Аўрора» ў 1996 годзе яна працягнула навучанне ў Чыкагскай школе драмы імя Гудмана. У Станы Каціч чатыры браты і адна сястра.
Акрамя англійскай мовы, яна таксама валодае сербскай, славенскай, французскай і італьянскай мовамі.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Каціч сыграла Хану Гітэльман у серыяле «Героі», Колет Стрэнджэр у 5-м сезоне серыяла «24» і Джэні ў фільме Моргана Фрымана «Свята кахання». Таксама яна сыграла ў фільме «Мсцівец» і ў фільме «Квант міласэрнасці».
У жніўні 2008 года Каціч атрымала ролю Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл». У 2008 годзе Каціч стварыла сваю кінакампанію Sine Timore Productions, што ў перакладзе з латыні азначае «Без страху». Улетку 2010 года Каціч знялася ў фільмах «For Lovers Only» у Францыі і «Падвойны агент» у Дубліне разам з Рычардам Гірам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Фільмы

| Год | Фільм | Роля | Від |
|---|---|---|---|
| 1999 | Acid Freaks | Эні | |
| 2003 | Shut-Eye | Энджэла | |
| 2005 | Пітбуль | Мар'яна | |
| 2006 | Без твару | Даяна Палас | ТБ фільм |
| 2006 | Дынастыя Драконаў | Ава | ТБ фільм |
| 2007 | Свята кахання | Джэні | |
| 2008 | Would Be Kings | Джуліяна Мартнеіл | ТБ фільм |
| 2008 | Шлях клінка | Раіна | |
| 2008 | Квант Міласэрнасці | Корын Вінау | |
| 2008 | Бібліятэкар: Праклён чашы Іуды | Сымона Рэнуар | ТБ фільм |
| 2008 | Мсцівец | Моргенштэрн | |
| 2008 | Truth About Kerry | Эма | |
| 2010 | For Lovers Only | Сафія | |
| 2011 | Падвойны Агент | Эмбер | |
| 2012 | Big Sur | Ленар Кэндл | |
| 2013 | Клуб «CBGB» | Жэня Раван |
- Серыялы
| Год | Назва | Роля |
|---|---|---|
| 2004 | Аператыўнік | Марыэла |
| 2004 | Шпіёнка | Бортправадніца |
| 2004 | L.A. Dragnet | Мірыям Нэльсан |
| 2004 | Шчыт | Эйла |
| 2004 | Ваенна-юрыдычная служба | Люсін Чармалі |
| 2005 | Шпік | Надзя |
| 2005 | Хуткая дапамога | Блэйр Колінс |
| 2006 | 24 | Колет Стэнджэр |
| 2006 | Браты і Сёстры | Карэн Уэлс |
| 2006 | Company Man | Донна Бэйкер |
| 2007 | Героі | Хана Гітэльман |
| 2007 | CSI: Маямі — 6 сезон серыя | Рыта Саліван |
| 2007 | Атрад «Антытэрор» | Спецыяльны агент Дэбра Лейн |
| 2009 — наш час | Касл | Дэтэктыў Кейт Бекет |
- Відэа Гульні
| Год | Назва | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2011 | Batman: Arkham City | Talia al Ghul | Голас |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Станы Каціч
- Стана Каціч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Стана Каціч ў сацыяльнай сетцы X