Станіслаў Аляксандравіч Астапчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Аляксандравіч Астапчык
Дата нараджэння 7 верасня 1935(1935-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2015(2015-12-01) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Памылка Lua у Модуль:Wikidata/Medals на радку 82: attempt to index upvalue 'awardsOrder' (a boolean value).

Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (7 верасня 1935, Мар'іна Горка — 1 снежня 2015) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986), член-карэспандэнт (1984). Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1960). З 1960 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі, з 1982 года намеснік дырэктара гэтага інстытута, з 1983 — яго дырэктар. У 1984 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1986 г. — акадэмікам АН БССР. Адначасова з 1987 г. акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі АН БССР. Таксама з 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе.

На працягу шэрага гадоў браў удзел у даследаваннях па тэрмакінэтыцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву. Працаваў над вызначэннем прычын высокай хуткасці звароту і рэкрышталізацыі пры хуткім нагрэве. Распрацоўваў разам з іншымі навукоўцамі інстытута асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі, якія сталі базай для шырокага ўкаранення адпалу металаў са звышвысокімі хуткасцямі.

Вынікі гэтых даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіях М. Н. Бадзякі, С. А. Астапчыка і Г. Б. Ярашэвіча «Тэрмакінэтыка рэкрышталізацыі» (1968), «Зваротапаліганізацыя» (1970), «Мартэнсітна-старэлыя сталі» (1976); М. Н. Бадзякі і С. А. Астапчыка «Электратэрмаапрацоўка сплаваў з адмысловымі ўласцівасцямі» (1977). С. А. Астапчык браў удзел у распрацоўцы метадаў лазернай мадыфікацыі паверхні, тэрмаўмацавання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • медалі
  • Грамата Вярхоўнага Савета БССР.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (у складзе аўтарскага калектыву, 1986) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў
  • Лаўрэат Прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001) за працу «Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавагавых умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]