Станіслаў Бабінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Бабінскі
польск.: Stanisław Bobiński
Дата нараджэння 1611
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1664(1664-04-23)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Станіслаў Бабінскі (польск.: Stanisław Bobiński; каля 1611, Мазовія — 23 красавіка 1664, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Таварыства Ісуса 27 ліпеня 1627 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Валенція Кёльнскага ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1629—1631). У 1631—1634 гг. вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі. Выкладаў у шэрагу навучальных устаноў езуітаў, у тым ліку рыторыку ў Аршанскім калегіуме (1636—1637). Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1637—1641) і быў высвечаны ў сталіцы на ксяндза.

Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Віленскай акадэміі (1641—1643). Прэфект школ і прэфект музычнай бурсы (1643—1644), прафесар філасофіі (1644—1647), рэктар (1647—1650) у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. У 1652 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўны доктарскай ступені, і чытаў у сваёй альма-матэр лекцыі па маральнай тэалогіі.

Пад час шведскага патопу выконваў абавязкі вайсковага капелана віцебскага (1653—1654) і смаленскага (1655—1656) ваяводаў. У 1658—1661 гг. — рэктар навіцыяту ў Вільні[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 38-39.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.