Станіслаў Кішка (біскуп жамойцкі)
| Станіслаў Кішка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| Герб «Дуброва» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Пац | ||||||
| Пераемнік | Абрагам Война | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1577 | ||||||
| Смерць |
17 лютага 1626 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Кішкі | ||||||
| Бацька | Станіслаў Кішка | ||||||
| Маці | Альжбета Сапега | ||||||
| Жонка | Соф'я Канстанцыя Зяновіч | ||||||
| Дзеці | няма | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром.
Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).
Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства.
Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Кішкаў Архівавана 21 верасня 2013.