Перайсці да зместу

Аляксандр Слушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Ваявода троцкі
ліпень 1642 — ліпень 1647
Папярэднік Пётр Пац
Пераемнік Мікалай Абрамовіч
13-ы Ваявода новагародскі
1638 — 1642
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Жыгімонт Кароль Радзівіл
10-ы Ваявода менскі
2 сакавіка 1633 — 1638
Папярэднік Бальтазар Стравінскі
Пераемнік Мікалай Сапега

Нараджэнне каля 1580
Смерць ліпень 1647
Месца пахавання
Род Слушкі
Бацька Мікалай Слушка
Маці Гальшка Кунцэвіч
Жонка Соф'я Канстанцыя Зяновіч
Дзеці

Альжбета, Багдан Уладзіслаў, Яўстах Адам,

Багуслаў Юрый, Жыгімонт Адам
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Кашталян менскі (з 12.11.1618 года «па Пятры Тышкевічы»), кашталян жамойцкі (з 11.3.1628 года «па смерці Адама Тальваша»), ваявода менскі (2.3.1633 года «па смерці Балтазара Стравінскага», з 1638 года ваявода новагародскі, з ліпеня 1642 — ваявода троцкі «па смерці Паца».

Сын старосты крычаўскага Мікалая Слушкі і брат ваяводы вендэнскага Крыштафа Слушкі.

Пачынаў кар’еру як дваранін каралеўскі. Таксама быў старостам рэчыцкім, прапойскім, гомельскім з 1635 года. Маршалак у Трыбунала ў 1631 годзе. Камісар па аплаце войскам. Дэпутатам на вялікалітоўскі фіскальны трыбунал у 1633 годзе.

Выхаваны як кальвініст, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. Быў значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 года паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова пра фундацыю стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар выдадзены 20 лістапада 1626 года. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, потым мураваны касцёл і абноўлены касцельныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.

Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’яй Канстанцыяй, якая ў 1608 годзе развялася са Станіславам Кішкам, бо ён пайшоў у манахі.

У гэтым шлюбе нарадзіліся: