Павел Сапега (кашталян кіеўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Іванавіч Сапега
Павел Сапега
Павел Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
1-ы Кашталян кіеўскі
сакавік 1566 — снежань 1580
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі

Нараджэнне не пазней за 1545
Смерць снежань 1580, 30 лістапада 1579(1579-11-30) ці 1580
Род Сапегі
Бацька Іван Багданавіч Сапега
Маці Ганна Андрэеўна Сангушка[d]
Жонка Ганна з Хадкевічаў[d]
Дзеці Ян Пётр Сапега, Соф’я з Сапегаў[d] і Альжбета з Сапегаў[d][1]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Іванавіч Сапега (да 15461580) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі1566).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.

З 1560 валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) атрымаў пасаду кашталяна кіеўскага.

Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім зрабіўся сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі датычна вяртання Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на прастол Генрыка Валезы.

Удзельнічаў у планаванні вайны з царом маскоўскім Іванам Грозным у красавіку 1580. Памёр у пачатку снежня 1580.

Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.

Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча, шлюб да 1562), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]