Перайсці да зместу

Стараславянская кірыліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ранняя кірыліца
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы стараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы
Гісторыя
Месца ўзнікнення Балгарыя
Стваральнік паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія
Дата стварэння рубеж IX і X стагоддзяў
Перыяд IX стагоддзе — канец XVI стагоддзя
Паходжанне

Фінікійскі

Уласцівасці
Напрамак пісьма Злева направа
Знакаў 44–46
ISO 15924 Cyrs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Стараславянская кірыліца — першая кірылічная азбука з 46 літар, якая склалася на мяжы IX і X стагоддзяў для запісу стараславянскай і пасля царкоўнаславянскай моў. Таксама — буквар гэтай азбукі.

Кірыліца ўзыходзіць да грэчаскага ўстаўнога пісьма з даданнем літар для перадачы гукаў, якія адсутнічалі ў грэчаскай мове. З моманту свайго стварэння ў Першым балгарскім царстве кірыліца была адаптавана да моўных змен і ў выніку шматлікіх рэформаў у кожнай мове набыла свае адрозненні. Розныя версіі кірыліцы выкарыстоўваюцца ў Усходняй Еўропе, а таксама Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. Як афіцыйнае пісьмо ўпершыню была прынята ў Першым Балгарскім царстве.