Галынка (Зэльвенскі раён)
Аграгарадок
Старая Галынка
|
Галы́нка (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка), да 2010 года Стара́я Галы́нка[1] (трансліт.: Staraja Halynka, руск.: Старая Голынка) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца на аўтадарозе Дзярэчын — Слонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 110 кіламетраў ад Гродна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне.
23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1878 год — 293 жыхары;
- 1886 год — 275 жыхароў, 45 двароў;
- 1903 год — 691 жыхар;
- 2001 год — 292 жыхары, 112 двароў[3]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Вадзяны млын (канец XIX стагоддзя)
- Магіла ахвяр фашызму
- Свята-Георгіеўская царква (2012)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ «О переименовании сельского населенного пункта». Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23 марта 2010 г. № 130 Архівавана 21 верасня 2020. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стара́я Галы́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх