Старыя Ляды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Старыя Ляды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1986)
СААТА
3203843056
Старыя Ляды на карце Беларусі ±
Старыя Ляды (Беларусь)
Старыя Ляды
Старыя Ляды (Гомельская вобласць)
Старыя Ляды

Стары́я Ля́ды[1] (трансліт.: Staryja Liady, руск.: Старые Ляды) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Новаялчанскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 42 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 3 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі — Оўруч — Палтава), 161 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска Ляды ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска Ляды падзялілася на 2 — Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 26 двароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 32 двары, 172 жыхара.
  • 1940 год — 29 двароў, 130 жыхароў.
  • 1986 год — жыхары (15 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ялча́нскія Ля́ды, Іялча́нскія Ля́ды
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0