Новаялчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Новаялчанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва 1 143[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 3

Новаялча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ялчанскі (Новаялчанскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ёлча (Новая Ёлча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Стараялчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капоранскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года сельсавет перайменаваны ў Новаялчанскі. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Капоранка[3]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асарэвіцкага сельсавета (вёскі Асарэвічы, Вялле і Галкі)[4]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя Ляды[5]. 29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску Краснае[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[7], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 1,8 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама(руск.) 
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района
  6. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]