Перайсці да зместу

Плотніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плотніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Плотніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 408
Плотніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Пло́тніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Плотніца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стахаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Плотніцкага сельсавета 5 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2107 чалавек[4], з іх 98,5 % — беларусы, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[6].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 34. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.