Перайсці да зместу

Англійская Прэм’ер-ліга 2013/2014

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англійская Прэм’ер-ліга 2013/2014
Barclays Premier League 2013/2014
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 17 жніўня 2013 — 11 мая 2014
Колькасць удзельнікаў 20
      Гарады 13
      Стадыёны 20
Прызавыя месцы
Чэмпіён Манчэстэр Сіці (4-ы раз)
Другое месца Ліверпул
Трэцяе месца Чэлсі
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 13 920 448  (36 633 за гульню)
Згуляна матчаў 380
Забіта галоў 1052  (2.77 за гульню)
Бамбардзір(ы) Уругвай Луіс Суарэс (Ліверпул)  (31 мяч)
Найлепшы ігрок Уругвай Луіс Суарэс (Ліверпул)
 2012/13
2014/15 

Англійская Прэм'ер-ліга 2013/2014 — 22-і сезон Прэм'ер-лігі, англійская прафесійнай лігі вышэйшага ўзроўню. Сезон пачаўся 17 жніўня 2013 года і скончыўся 11 мая 2014.

У апошні дзень сезона, «Манчэстэр Сіці» выйграў тытул пасля перамогі 2:0 над «Вест Хэм Юнайтэд», набраўшы ў выніку 86 ачкоў. «Ліверпул», выйграўшы толькі адзін матч з трох апошніх, застаўся на другім месцы з 84 ачкамі. Лонданскі «Чэлсі» заняў трэцяе месца, «Арсенал», які ўзначальваў лігу на працягу самага доўгага перыяду, заняў выніковае чацвёртае месца, Мінулагодні чэмпіён «Манчэстэр Юнайтэд» заняў сёмае месца. «Норвіч Сіці», «Фулхэм» і «Кардыф Сіці» пакінулі Прэм'ер-лігу па выніках сезона.

Луіс Суарэс стаў лепшым бамбардзірам сезона з 31 голам, а таксама быў названы гульцом сезона. Брамнікі Войцех Шчэнсны з «Арсенал» і Петр Чэх з «Чэлсі» сталі лідарамі лігі з 16 сухімі матчамі.

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія выйшлі ў Прэм'ер-лігу з Чэмпіянату Футбольнай Лігі

[правіць | правіць зыходнік]

Клубы, якія страцілі месца ў Прэм'ер-лізе па выніках сезона 2012/13

[правіць | правіць зыходнік]

Клубы-ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнікі сезона 2014
Клуб Месца
ў сезоне
2013
Горад Стадыён Умяшчальнасць
Арсенал4ЛонданЭмірэйтс60 338
Астан Віла15БірмінгемВіла Парк42 682
Вест Бромвіч Альбіён8Вест БромвічГоўтарнс26 445
Вест Хэм Юнайтэд10ЛонданБолейн Граунд35 016
Кардыф Сіці-КардыфКардыф Сіці26 896
Крыстал Пэлас-ЛонданСелхерст Парк26 255
Ліверпул7ЛіверпулЭнфілд45 276
Манчэстэр Сіці2МанчэстэрЭтыхад47 405
Манчэстэр Юнайтэд1МанчэстэрОлд Трафард75 731
Норвіч Сіці11НорыджКароў Роўд27 244
Ньюкасл Юнайтэд16НьюкаслСент-Джэймс Парк52 405
Сандэрленд17СандэрлендСтэдыўм оф Лайт48 707
Саўтгемптан14СаўтгемптанСейнт-Мары Стэдыум32 589
Сток Сіці13Сток-он-ТрэнтБрытанія27 740
Суонсі Сіці9СуонсіЛіберці20 750
Тотэнхэм Хотспур5ЛонданУайт Харт Лэйн36 284
Фулхэм12ЛонданКрэйвен Котэдж25 700
Хал Сіці-Кінгстан-апан-ХалКінгстан Кам'юнікейшн25 400
Чэлсі3ЛонданСтэмфард Брыдж41 798
Эвертан6ЛіверпулГудысан Парк39 571

Трэнеры і капітаны

[правіць | правіць зыходнік]

Турнірная табліца

[правіць | правіць зыходнік]
М Каманда Г В Н П Мячы ± АЗаўвагі
1 Манчэстэр Сіці 38 27 5 6 102  37 +65 86Групавая стадыя Лігі чэмпіёнаў 2014/15
2 Ліверпул 38 26 6 6 101  50 +51 84
3 Чэлсі 38 25 7 6 71  27 +44 82
4 Арсенал 38 24 7 7 68  41 +27 79Раўнд плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2014/15
5 Эвертан 38 21 9 8 61  39 +22 72Групавая стадыя Лігі Еўропы УЕФА 2014/15
6 Тотэнхэм Хотспур 38 21 6 11 55  51 +4 69Раўнд плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы УЕФА 2014/15
7 Манчэстэр Юнайтэд 38 19 7 12 64  43 +21 64
8 Саўтгемптан 38 15 11 12 54  46 +8 56
9 Сток Сіці 38 13 11 14 45  52 7 50
10 Ньюкасл Юнайтэд 38 15 4 19 43  59 16 49
11 Крыстал Пэлас 38 13 6 19 33  48 15 45
12 Суонсі Сіці 38 11 9 18 54  54 0 42
13 Вест Хэм Юнайтэд 38 11 7 20 40  51 11 40
14 Сандэрленд 38 10 8 20 41  60 19 38
15 Астан Віла 38 10 8 20 39  61 22 38
16 Хал Сіці 38 10 7 21 38  53 15 37
17 Вест Бромвіч Альбіён 38 7 15 16 43  59 16 36
18 Норвіч Сіці 38 8 9 21 28  62 34 33 Вылет у Чэмпіянат Футбольнай Лігі
19 Фулхэм 38 9 5 24 40  85 45 32
20 Кардыф Сіці 38 7 9 22 32  74 42 30

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Статыстыка гульцоў

[правіць | правіць зыходнік]
Гулец Клуб Галы
1Сцяг Уругвая Луіс СуарэсЛіверпул31
2Сцяг Англіі Дэніел СтарыджЛіверпул21
3Сцяг Кот-д'Івуара Яя ТурэМанчэстэр Сіці20
4Сцяг Аргенціны Серхіа АгуэраМанчэстэр Сіці17
-Сцяг Англіі Уэйн РуніМанчэстэр Юнайтэд17
6Сцяг Кот-д'Івуара Вільфрэд БаніСуонсі Сіці16
-Сцяг Босніі і Герцагавіны Эдзін ДжэкаМанчэстэр Сіці16
-Сцяг Францыі Аліўе ЖыруАрсенал16
9Сцяг Бельгіі Рамелу ЛукакуЭвертан15
-Сцяг Англіі Джэй РадрыгесСаўтгемптан15
Гулец Клуб Перадачы
1Сцяг Англіі Стывен ДжэрардЛіверпул13
2Сцяг Уругвая Луіс СуарэсЛіверпул12
3Сцяг Англіі Рыкі ЛамбертСаўтгемптан10
-Сцяг Англіі Уэйн РуніМанчэстэр Юнайтэд10
5Сцяг Іспаніі Давід СільваМанчэстэр Сіці9
-Сцяг Германіі Месут ОзільАрсенал9
-Сцяг Кот-д'Івуара Яя ТурэМанчэстэр Сіці9

Зноскі