Субар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Су́бар[1] — ялова-хваёвы або шыракаліста-хваёвы лес, у якім пераважае хвоя, а елка і дуб складаюць дамешак у першым ярусе дрэвастою або ўтвараюць другі ярус ці добра развіты падлесак. Тэрмін мае народнае паходжанне[2].

Субар фарміруецца, у параўнанні з борам, на больш багатых і ўвільготненых супясчаных і пясчаных глебах з праслойкамі суглінку або падасланых марэнай. У субары звычайна развіты падлесак[2].

На тэрыторыі Беларусі субары з дамешкамі елкі пашыраны ў у паўночнай і цэнтральнай частках (Беларускае Паазер’е, Беларуская града), з дубам і ляшчынай — на Палессі і Перадпалессі[1].

Субары аймаюць прамежкавае, пераходнае становішча паміж тыповай тайгой, чыстымі хваёвымі барамі і лесастэпам[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б Лесная энциклопедия 1986.
  3. Суборь // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области] — Благовещенск, 2009. — С. 236. — 232 с. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Су́бар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Суборь // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 424. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
  • Су́борь // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молдавской сововетской энциклопедии, 1989. — 406 с. — ISBN 5-88550-006-1. (руск.)
  • Суборь // Словарь ботанических терминов / И. А. Дудка, С. П. Вассер, И. Н. Голубинский и др.; Под общ. ред. И. А. Дудки. — Киев: Наук. думка, 1984. — 307 с.; 24 см. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]