Судабле
Jump to navigation
Jump to search
Судабле | |
![]() Возера Судабле ў пагожы вераснёўскі дзень | |
Каардынаты: 54°03′44,77″ пн. ш. 28°24′20,99″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 165 м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 1,1 км |
Плошча | 1,52 км² |
Аб'ём | 0,00066 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,4 км |
Найбольшая глыбіня | 0,6 м |
Плошча вадазбору | 22 км² |
![]() |
Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 20 км на ўсход ад горада Смалявічы, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.
Плошча возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб′ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы.
Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно выслана возера сапрапелем. Поўнасцю зарастае. Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 246. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)