Бачэйкаўскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бачэйкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і РСФСР ў 19231924 гадах. Утвораны 15 лютага 1923 года ў Віцебскай губерні РСФСР у выніку перайменавання Лепельскага павета ў Бачэйкаўскі і далучэння да яго часткі скасаванага Сенненскага павета. Цэнтр — мястэчка Бачэйкава. У склад павета ўваходзілі 9 валасцей:

  • Бешанковіцкая
  • Лепельская
  • Лукомльская
  • Несінская
  • Ульянавіцкая
  • Ушацкая
  • Хоцінская
  • Чарэйская
  • Чашніцкая.

3 сакавіка 1924 года тэрыторыя павета ўвайшла ў склад БССР. 20 чэрвеня 1924 года павет скасаваны. Бешанковіцкая, Ульянавіцкая і Чашніцкая воласці перададзены ў склад Віцебскага павета, Лепельская, Несінская, Ушацкая і Хоцінская воласці — у склад — Полацкага павета, Лукомльская і Чарэйская воласці — у склад Барысаўскага павета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]