Сцяг Аявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сцяг Аёвы)
Jump to navigation Jump to search
Сцяг штата Аява

Flag of Iowa.svg

Зацверджаны

29 сакавіка 1921

Прапорцыя

17:25

Аўтар сцяга

Дзіксі Корнэл Гебхардт

Сцяг Аявы (англ.: Flag of Iowa) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Аява. У аснову сцяга пакладзены сцяг Францыі, так як штат Аява быў часткай французскага валодання Луізіяна ў Новай Францыі. З-за больш шырокай сярэдняй паласы і сіметрычнага дызайну, праект сцяга часам класіфікуецца як «Канадскі слуп».

Сцяг штата Аява складаецца з трох вертыкальных палос - сіняга, белага і чырвонага колераў. На белай паласе намаляваны белагаловы арлан, які трымае ў дзюбе доўгую стужку з дэвізам англ.: Our liberties we prize and our rights we will maintain, узятым з дзяржаўнай пячаткі штата. Ніжэй змешчана назва штата «Iowa», выкананая засечным шрыфтам чырвонага колеру.

Сцяг быў прыняты ў 1921 годзе пасля папярэдняга адабрэння Дзяржаўным саветам абароны штата Аява ў маі 1917 года. Ён быў распрацаваны ў 1917 годзе жыхаркай Ноксвіла Дзіксі Корнэл Гебхардт.