Сцяг Фларыды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг штата Фларыда
Фларыда
ЗША
Flag of Florida.svg
Зацверджаны 21 мая 1985
Прапорцыя 2:3
200px
6 лістапада 190021 мая 1985

Сцяг Фларыды (англ.: Flag of Florida) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Фларыда.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з чырвоным Андрэеўскім крыжам. У цэнтры намалявана пячатка Фларыды.

Сцяг быў прыняты на рэферэндуме, праведзеным у 1900 годзе. У 1985 годзе быў зменены дызайн пячаткі штата, што пацягнула за сабой замену сцяга.

Папярэднія сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як у студзені 1861 Фларыда выйшла са складу Саюза, у карыстанні з'явілася шмат неафіцыйных сцягоў. Генеральная Асамблея штата перадала губернатару штата Мэдысану С. Пэры (англ.: Madison S. Perry) дырэктыву, у якой яму прапаноўвалася распрацаваць сцяг Фларыды, які і быў прыняты 13 верасня 1861 года. Звестак аб прымяненнi гэтага сцяга не захавалася, як мяркуецца, ён быў адменены ў 1865 годзе, пасля паразы канфедэратаў ў Грамадзянскай вайне.

Сцяг уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае па вертыкалі на дзве часткі. У левай частцы сіняга колеру змяшчалася выява пячаткі штата, правая частка была падзелена на тры роўнавялікія гарызантальныя паласы: крайнія чырвонага і сярэдняя белага колераў.

Другі афіцыйны сцяг быў прыняты 6 жніўня 1868 года, ён уяўляў сабой белае палотнішча (суадносіны бакоў 12:13) з пячаткай штата ў цэнтры. У канцы 1890-х гадоў губернатар штата Фрэнсіс П. Флемінг (англ.: Francis P. Fleming) прапанаваў дадаць на сцяг чырвоны Андрэеўскі крыж, каб той не быў падобны на «белы сцяг» паразы.