Сцяг Місісіпі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг штата Місісіпі
Місісіпі
ЗША
Flag of Mississippi.svg
Зацверджаны 11 студзеня 2021
Прапорцыя 3:5
Flag of Mississippi (1861–1865).svg
Сцяг Магноліі
25 студзеня 18617 лютага 1894
Flag of Mississippi (2001–2020).svg
Другі сцяг (1894–2020)
7 лютага 189430 чэрвеня 2020

Сцяг Місісіпі (англ.: Flag of Mississippi) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Місісіпі.

Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

9 студзеня 1861 года, пасля пачатку Грамадзянскай вайны, Місісіпі выйшаў з складу Саюза і прыняў сцяг Боні Блу (Bonnie Blue Flag ) - белая зорка на сінім полі, які быў узняты над будынкам Капітолія ў Джэксане як сімвал незалежнасці.

25 студзеня 1861 штат Місісіпі афіцыйна прыняў новы сцяг - вядомы як сцяг Магнолія. Ён уяўляў сабой белае палотнішча, у крыжы -Bonnie Blue Flag, у цэнтры сцяга - дрэва магнолія.

Да 2020 года сцяг уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае на тры роўнавялікія гарызантальныя паласы сіняга, белага і чырвонага колераў. У крыжы - ваенны сцяг арміі канфедэратаў: чырвоны квадрат, на якім знаходзіцца сіні Андрэеўскі крыж, у які ўпісана 13 белых зорак.

Рэферэндум па сцягу[правіць | правіць зыходнік]

Праект сцяга

У 2000 годзе Вярхоўны суд штата Місісіпі пастанавіў, што сцяг, прыняты ў 1894 годзе, лічыцца неафіцыйным, так як закон аб яго прыняцці быў ануляваны заканадаўчым сходам штата яшчэ ў 1906 і яго далейшае выкарыстанне было данінай традыцыі.

Па прапанове губернатара штата Ronnie Musgrove была ўтворана камісія па выпрацоўцы новага сцяга. 17 красавіка 2001 года быў праведзены рэферэндум, на якім было прапанавана два варыянты сцяга - стары (узору 1894) і новы (распрацаваны камісіяй).

У прапанаваным сцягу ваенны сцяг канфедэратаў у кантоне быў заменены на сіні квадрат з дваццаццю зоркамі. Знешняе кальцо з 13 зорак сімвалізавала трынаццаць калоній, якія ўтварылі ЗША, кольца з шасці зорак - шэсць нацый, якія мелі суверэнітэт на тэрыторыі Місісіпі (індзейскія плямёны, Францыя, Іспанія, Вялікабрытанія, ЗША і канфедэратыўны Штаты), унутраная (большага памеру) - штат Місісіпі. Таксама гэтыя дваццаць зорак сімвалізавалі тое, што штат Місісіпі стаў дваццатым штатам, які ўвайшоў у склад ЗША.

Па выніках рэферэндуму за новы сцяг было аддадзена 35% галасоў, за стары - 65% (большасць афраамерыканцаў былі за новы сцяг, большасць белых - за стары).

3 лістапада 2020 года на агульных выбарах прайшоў рэферэндум пра новы сцяг у Місісіпі. Выбаршчыкаў спыталі, ці варта прыняць дызайн, прапанаваны Камісіяй, для перапрацоўкі дзяржаўнага сцяга Місісіпі, які не ўтрымлівае баявога сцяга Канфедэрацыі і ўтрымлівае словы "In God We Trust", у якасці новага афіцыйнага сцяга Місісіпі[1]. За новы сцяг прагаласавала за 73% супраць 27%.[2]

Зноскі