Перайсці да зместу

Сцяг Канзаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг штата Канзас
Зацверджаны 30 чэрвеня 1963
Прапорцыя 3:5

23 сакавіка 192730 чэрвеня 1963

Сцяг Канзаса (англ.: Flag of Kansas) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Канзас. Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 годзе і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата, дададзеная ў 1963 годзе.

Апісанне сцяга

[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Канзаса ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру, у цэнтры якога намалявана пячатка штата, над ёй — кветка сланечніка на сіне-залатым бруску, пад ёй — друкаванымі літарамі слова «KANSAS» (з англ.: Канзас) .

Сімволіка сцяга

[правіць | правіць зыходнік]

На сцягу мовай сімвалаў і алегорый адлюстравана гісторыя штата Канзас:

  • Краявід з узыходзячым сонцам — усход
  • Рака і параход — гандаль
  • Домік пасяленца і чалавек, які арэ поле — сельская гаспадарка
  • Караван фургонаў, якія рухаюцца на захад — амерыканская экспансія
  • Індзейцы, якія выйшлі на паляванне на амерыканскіх бізонаў — карэнных насельнікаў гэтых месцаў
  • Група з 34 зорак — 34-ы штат ЗША
  • Дзяржаўны дэвіз Ad Astra per Aspera — з лац.: Праз церні да зорак
  • Сіне-залаты брусок — купля Луізіяны, з часткі зямель якой утварыўся штат Канзас
  • Сланечнік — кветка штата