Сцяг Канектыкута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канектыкут
ЗША
Зацверджаны 3 чэрвеня 1897
Прапорцыя 3:5

Сцяг Канэктыкута (англ.: Flag of Connecticut) - адзін іх дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Канектыкут.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчаны белы барочны шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаградныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinetлац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас - дэвіз штата).

У аснову сцяга пакладзена пячатка калоніі Сейбрук, распрацаваная у 1639 годзе. На пячатцы былі намаляваныя 15 вінаградных лоз і, у верхнім левым куце, рука, якая трымае скрутак з надпісам Sustinet qui transtulit. У 1644 годзе калонія Сейбрук улілася ў склад калоніі Канэктыкут, таксама да апошняй перайшла пячатка Сейбрука. 25 кастрычніка 1711 года губернатар і заканадаўчы орган калоніі мадыфікавалі пячатку. Колькасць вінаградных лоз паменшылі да трох, якія сталі сімвалізаваць тры самыя старыя селішча - Віндзар, Вэзэрсфайлд і Хартфард (па іншай версіі тры калоніі - Канэктыкут, Сейбрук і Нью-Хейвен, зліўшыся ў адну калонію Канэктыкут) і памянялі фармулёўку і размяшчэнне дэвізу.