Сцяг Індыяны
Сцяг штата Індыяна | |
---|---|
Зацверджаны | 31 мая 1917 |
Прапорцыя | 2:3 і 3:5 |
Аўтар сцяга | Пауль Хадлі |
Сцяг Індыяны (англ.: Flag of Indiana) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Індыяна.
Напярэдадні святкавання стагадовай гадавіны штата Індыяна, Генеральная Асамблея штата прыняла рашэнне аб правядзенні конкурсу на сцяг штата. Гэты конкурс быў арганізаваны і прафінансаваны мясцовым аддзяленнем таварыства «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі». На конкурс было прадстаўлена больш за дзвесце праектаў сцяга. Пераможцам быў прызнаны Паўль Хадла з горада Мурсвіль і ў якасці прыза яму былі выплачаныя абяцаныя па ўмове конкурсу 100 $.
Генеральная Асамблея штата ўнесла адзіную папраўку ў дадзены сцяг — над зоркай, якая сімвалізуе штат Індыяна, быў дададзены надпіс Indiana (бел.: Індыяна), выкананы ў форме паўмесяца.
Апісанне сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваныя залатым колерам факел, 19 зорак і надпіс Indiana.
Сімволіка сцяга.
- Факел — свабода і асвета, прамяні вакол яго — іх далёка ідучы ўплыў.
- Трынаццаць зорак па знешняй акружнасці — першапачатковая колькасць штатаў.
- Пяць ўнутраных зорак — наступныя штаты ЗША.
- Вялікая зорка — штат Індыяна. Такім чынам, агульная колькасць зорак паказвае на тое, што штат Індыяна стаў девятнадцатым штатам ЗША.