Сцяг Парычаў
Выгляд
Сцяг Парычаў | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 29 лістапада 2001 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Андрэй Уладзіміравіч Леўчык[d] |
Ідэя сцяга | Марына Міхайлаўна Елінская |
Сцяг Парычаў — сцяг гарадскога пасёлка Парычы Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2001 года № 73.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае чырвонае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку гербавая эмблема — звернуты да дрэўка леў жоўтага колеру ў кароне, з белымі зубамі і кіпцюрамі, у правай лапе трымае белы меч з рукаяццю жоўтага колеру, над каронай жоўтая васьміпрамянёвая зорка.
Сцяг г.п. Парычы зацверджаны рашэннем Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 6 чэрвеня 2001 года № 65. Аўтар рэканструкцыі М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык[1].