Сцяг Светлагорска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Светлагорск
Беларусь
Зацверджаны 22 верасня 2000
Прапорцыя 1:2

Сцяг Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку гербавая эмблема — жоўтае сонца.

Сцяг быў сканструяваны на аснове гербавай эмблемы горада з выкарыстаннем тых жа эмалі і металу.

Сцяг быў зацверджаны рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі