Сцяг Лоева
Выгляд
| Сцяг Лоева | |
|---|---|
| Беларусь | |
|
|
|
| Зацверджаны | 12 студзеня 2001 |
| Прапорцыя | 1:2 |
| Ідэя сцяга | Марына Міхайлаўна Елінская |
Сцяг Лоева — сцяг гарадскога пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2001 года № 46.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога зялёная паласа над трыма белымі хвалістымі лініямі. Пасярэдзіне правага боку палотнішча белы Лоеўскі замак.
Сцяг прыняты рашэннямі Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ад 19 снежня 2000 года № 575 і раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2000 года № 46. Аўтар сцяга М. М. Елінская[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сцяг Лоева(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 8 красавіка 2020.