Сцяг Кармы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карма
Беларусь
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга В. М. Мельнікава

Сцяг Кармы — сцяг гарадскога пасёлка Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у сярэдзіне гербавая эмблема Быкоўскіх — два срэбныя шабельныя эфесы, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.

Быкоўскія валодалі гербам, які называўся «Абшланк» — дзве шабельныя рукаяцці, размешчаныя ў выглядзе Андрэеўскага крыжа. Ён паслужыў асновай для сцяга, і не толькі Кармы, але і ўсяго Кармянскага раёна, як адзінай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Сцяг прыняты рашэннем Кармянскага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2000 года № 31[1][2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сцяг Кармы Архівавана 6 жніўня 2020.
  2. Флаг и герб Кормы и Кормянского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.