Сцяг Рагачова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагачоў
Беларусь
Зацверджаны 18 мая 2001
Прапорцыя 1:2

Сцяг Рагачова — афіцыйны геральдычны сімвал горада Рагачоў Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2001 года № 62.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, з правага боку выраз у форме «ластаўчын хвост». Пасярэдзіне палотнішча гербавая эмблема — чорны барановы рог. Палотнішча перасякаюць дзве блакітныя лініі, шырыня якіх складае 1/10 частка шырыні сцяга. Адлегласць паміж лініямі раўна 1,5 шырыні ліній. Поле паміж імі — зялёнае.

Герб паслужыў асновай і для стварэння сучаснага сцяга Рагачова і Рагачоўскага раёна. У ім выкарыстаны жоўты (залаты) колер герба і выява барановага рога. Дзве блакітныя лініі сімвалізуюць дзве ракі, якія праходзяць побач з горадам. Такім чынам, колеры і сімвалы сцяга абгрунтаваны геральдычна і гістарычна.

Рашэнне аб зацвярджэнні сцяга і палажэнняў аб ім прыняты раённым Саветам дэпутатаў ад 4 мая 2001 года № 13-04[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі