Перайсці да зместу

Сцяг Калінкавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Калінкавічаў
Беларусь
Зацверджаны 23 студзеня 2002
Прапорцыя 1:2

Сцяг Калінкавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Калінкавічы Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 студзеня 2002 года № 78.

Прамавугольнае палотнішча светла-блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, на адным боку якога злева — выява герба горада Калінкавічы.

Сцяг зацверджаны рашэннем Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 года № 86. Аўтар герба і мастак Р. С. Жаўняркевіч[1].

Зноскі