Сцяг Чачэрска
Чачэрск | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 21 лютага 2001 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | С. Я. Рассадзін |
Сцяг Чачэрска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Чачэрск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 лютага 2001 года № 50.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, на правым боку якога белы шаўрон зубцамі дагары. Сцяг горада Чачэрска мае тыя ж колеры і асноўную фігуру герба.
Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 верасня 2000 года № 30. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін[1].