Сцяг Добруша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Добруш і Добрушскі раён
Беларусь
Зацверджаны 6 красавіка 2001
Прапорцыя 1:2

Сцяг Добруша — афіцыйны геральдычны сімвал горада Добруш Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 года № 54.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — тры белыя бухты ліны.

Сцяг быў распрацаваны на аснове герба з выкарыстаннем тых жа колераў і асноўных элементаў.

Рашэнні аб зацвярджэнні герба і сцяга г. Добруша і Добрушскага раёна прыняты раённым выканаўчым камітэтам ад 29 сакавiка 2001 года № 214 і раённым Саветам дэпутатаў 30 сакавiка 2001 года № 47. Аўтар рэканструкцыі М. М. Елінская[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі