Сцяпан Іванавіч Журык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Іванавіч Журык
Дата нараджэння 12 (24) жніўня 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1938(1938-11-25) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном, публіцыст
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцяпан Іванавіч Журык (12 (24) жніўня 1898, в. Крупка, Ігуменскі павет, цяпер Пухавіцкі раён — 25 лістапада 1938) — дзеяч беларускага маладзёжнага руху, вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, аграном, публіцыст. Член-карэспандэнт Інбелкульта (1925), прафесар (1930)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Мар’іна-Горскім вучылішчы[2]. У 1917 годзе член рэвалюцыйнага камітэта навучэнцаў вучылішча[1].

У 1919—1920 гадах працаваў у Наркамаце земляробства Літ-Бел ССР. У 1919—1921 гадах старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута; скончыў інстытут у 1924 годзе. На пачатку 1920-х гадоў адзін з ідэолагаў беларускага маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выступаў у друку[2].

З 1925 года асістэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта[2].

З 1928 года дырэктар доследнай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпянцы пад Менскам[1]. З 1930 года прафесар[2]. У 1931—1933 гадах прафесар кафедры і дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі[1].

Арыштаваны ДПУ БССР 11 студзеня 1933 года. Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 9 ліпеня 1933 года накіраваны ў лагеры. Паўторна асуджаны 2 лістапада 1938 года[2]. Памёр у зняволенні[2] ў Сібіры[1]. Па першым прысудзе рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі[1] 21 жніўня 1956 года, па другім — Ваенным трыбуналам Сібірскай ваеннай акругі[1] 12 мая 1965 года[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навук даследаванняў па заатэхніцы, механізацыі працы на фермах[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Культурна-асветная праца Беларускае Секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту // Савецкая Беларусь. 1921,19 чэрв.;
  • Халоднае сіласаванне. Мн., 1928,
  • Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн., 1930.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]