Сцяпан Фёдаравіч Сокал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сцяпан Фёдаравіч Сокал
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1943(1943-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2020(2020-12-05) (77 гадоў)
Род дзейнасці юрыст, гісторык, філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d] (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Сцяпан Фёдаравіч Сокал (8 кастрычніка 1943, в. Шавялі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 снежня 2020) — беларускі юрыст, гісторык, філосаф, арганізатар беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна ў беларускай сялянскай сям’і.

Сярэднюю школу Сцяпан скончыў у Баранавічах у 1959 годзе. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца Іосіфа Аляксандравіча Юхо, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў 2-й палове ХVI ст.».

У 1971—1974 і 1981—1985 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларускай ССР. У 1974—1977 гадах працаваў на кафедры філасофіі ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1977—1981 гадах працаваў інспектарам Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР.


З 1985 па 1990 г.г. узначальваў кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і адначасова працаваў дэканам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў ХVI — ХVII стагоддзях» абараніў у 1987 годзе. У 1989 годзе прысвоена званне прафесара. Першым на факультэце правазнаўства пачаў чытаць лекцыі на беларускай мове.

У 1990 годзе перайшоў на працу ў Саюз юрыстаў Беларусі, які ўзначальваў з 1990 па 1993 г.г. Заснаваў недзяржаўны Інстытут правазнаўства і доўгі час працаваў рэктарам гэтай установы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна «Знак Пашаны», выдатнік адукацыі Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню развіцця сацыялагічнай, палітычнай і прававой думкі Беларусі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
  • История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разам з І. Юхо);
  • Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд. Мн. 2000 (разам з С. А. Падокшыным).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]