Сычуаньская парча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Пяць зорак узыходзячых на Усходзе», нарукаўная павязка з сычуаньскай парчы III стагоддзя, выяўленая ў руінах Ніі, Кітайскі Туркестан  (руск.).

Сычуаньская парча, Шуцзінь (кіт. трад. 蜀錦, спр. 蜀锦, піньінь shǔjǐn, пал. шуцзінь) паходзіць з правінцыі Сычуань КНР і разам з сунцзінь з горада Сучжоу правінцыі Цзянсу і юньцзін  (руск.) з Нанкіна прадстаўляе «тры ўзроўні дасканаласці кітайскай парчы». Аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая[zh].

Таксама вядомы варыянт перакладу — сычуаньскі ўзорны шоўк.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мужчына ў халаце з сычуаньскай парчы
Сычуаньская парча дынастыі Тан са сцэнай піцця з удзелам двух візантыйцаў або выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, акружаных колам звязаных пацерак, выяўлена на могілках Астана  (руск.) ў Турфане, Кітайскі Туркестан.
Узор падвоенай птушкі

Сычуаньская парча ствараецца з шоўку і адрозніваецца яркай афарбоўкай з перавагай чырвонага колеру[1].

У розныя часы ўзоры шуцзінь бывалі розныя: у геаметрычны арнамент маглі ўключацца расліны, кветкі, плады, жывёлы, пейзажы, іншыя выявы. Бо ў часы дынастыі Юань ішоў актыўны гандаль з Захадам, на сычуаньскі ўзорны шоўк траплялі таксама характэрныя для еўрапейскага мастацтва  (руск.) выявы: грыфоны, арлы, львы, сланы[2] і т. п.

У Японіі ўзоры шуцзінь выкарыстоўваюцца для афармлення мясцовай керамікі[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станок для вытворчасці сычуаньскай парчы

На думку некаторых гісторыкаў, шаўкаводства  (руск.) і шаўкапрадзенне па берагах ракі Міньцзян было распаўсюджана як мінімум за тысячу гадоў да нашай эры. Парча ў Чэнду выраблялася ў вялікіх колькасцях ужо ў часы дынастыі Хань, калі імператарскі двор адзначыў важнасць шоўку і прызначыў спецыяльнага чыноўніка, што займаўся парчой. У гэты час адзенне з узорнага шоўку становіцца атрыбутам арыстакратыі. У эпоху Трохцарства галоўны міністр царства Шу Чжугэ Лян адзначыў, што парча можа быць не толькі важным таварам, але і крыніцай фінансавання арміі, што дало асаблівы стымул развіцця вытворчасці шуцзін, якая атрымала сваю назву па назве дзяржавы Шу.

Новыя тэхналагічныя рашэнні пры вытворчасці парчы ў далейшым былі знойдзены ў часы дынастыі Тан, калі шуцзін пачала экспартавацца ў Персію і Японію. Падчас Паўночнай Сун быў адкрыты спецыялізаваны інстытут для даследавання парчы, эпохі Юань і Мін падарылі шуцзінь новыя разнавіднасці[4].

Сычуаньская парча была важным таварам на Вялікім шаўковым шляху, а яе значэнне было такім вялікім, што падчас вайны каралеўства Наньчжаа з імперыяй Тан, калі першыя захапілі Чэнду, то, акрамя золата і срэбра, яны захапілі таксама некалькіх спецыялістаў па вытворчасці парчы.

Пасля Опіумных войнаў  (руск.) з’яўленне ў Кітаі заходніх тэкстыльных тэхналогій і тавараў прывяло да паступовага заняпаду традыцыйных кітайскіх вытворчасцяў тканіны да пачатку XX стагоддзя. Аднак пасля стварэння КНР  (руск.) многія рабочыя апынуліся непрацаўладкаванымі, і ў верасні 1951 года яны вырашылі стварыць кааператыў па выпуску Сычуаньскай парчы. Паступова на яго базе была адноўлена вытворчасць. У 2002 годзе на месцы фабрыкі адкрыўся Музей парчы і вышыўкі шу (кіт.: 成都蜀织锦博物馆), а вытворчасць перамясцілася на рамесны завод (кіт.: 成都市蜀锦工艺品厂)[5].

5 чэрвеня 2007 шуцзінь была ўключана ў першы спіс з 226 аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

28 верасня 2009 года на чацвёртай сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Абу-Дабі шаўкаводства і шаўкапрадзенне ў Кітаі, часткай якога з’яўляецца выраб Сычуаньскай парчы, было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Шуцзінь разам з сунцзінь з горада Сучжоу правінцыі Цзянсу і юньцзін  (руск.) з Нанкіна называюць «трыма ўзроўнямі дасканаласці кітайскай парчы» або таксама — «тры знакамітых парчы» (кіт.: 三大名锦).

Зноскі

  1. Шелк и «Великий шелковый путь». Международное радио Китая (14 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 17 кастрычніка 2017.
  2. A History of Chinese Science and Technology / Yongxiang Lu. — Springer, 2014. — Vol. 2. — P. 486. — 493 p. — ISBN 9783662441664.
  3. Toriyama Sekien. Japandemonium Illustrated. — Courier Dover Publications, 2017. — P. 295. — 336 p. — ISBN 9780486800356.
  4. Fang Huawen. The Sichuan Brocade // 中国历史名城. — Anhui Science and Technology Publishing House, 2014. — 340 p.
  5. 蜀锦 (кіт.). Энциклопедия Байду. Baidu. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.