Сядзібна-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў (Гарадзец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў
Палац
Палац
55°20′33″ пн. ш. 27°53′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзец
Архітэктурны стыль класіцызм
Будынкі
палац • капліца • гаспадарчыя пабудовы • уязная брама
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000836шыфр 212Г000836
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў — помнік палацава-паркавай архітэктуры XVIIIXIX стст. Знаходзіцца ў в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца
Гаспадарчая пабудова

Уключае палац, парк, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, капліцу. Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы з'яўляецца палац. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. з цэглы ў стылі класіцызму. У пачатку XX ст. часткова перабудаваны, змененыя аздабленне фасадаў і ўнутраная планіроўка, але захаваная агульная кампазіцыя. Выцягнуты аднапавярховы будынак мае двухпавярховую цэнтральную частку, вылучаную чатырохкалонным порцікам. Фасады аздобленыя прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на другім паверсе — дадаткова пілястрамі і сандрыкамі. У цэнтральнай частцы першага паверху размяшчаліся вестыбюлі і парадная зала з выхадам на тэрасу, на другім — жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорную планіроўку.

Гаспадарчыя будынкі зробленыя ў другой палове XIX ст. з бутавага каменю, аздобленыя цаглянымі лапаткамі, ліштвамі. Арнаментальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Тры крутыя выгіны ракі Мнюта ўдала выкарыстаныя для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных вадаёмаў.

За ракой па восі палацу — паляна з маляўнічымі групамі бяроз (Betula). Парк абсаджаны дрэвамі лісцевых парод з паасобнымі елкамі (Picea). У дэндралагічным складзе трапляюцца елка блакітная (Picea pungens), вярба белая ніцая (Salix alba), лістоўніца еўрапейская (Larix decidua) і дэкаратыўны хмызняк — спірэя (Spiraea), шыпшына (Rosa), бэз (Syringa) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]