Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца)
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў | |
---|---|
![]() Сядзіба ў 1907 годзе | |
54°21′05,43″ пн. ш. 26°33′10,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Карла Спампані |
Заснавальнік | Тадэвуш Коцел |
Будаўніцтва | 1779—1781 гады |
Стан | не існуе |
![]() |
Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў — сядзіба, якая існавала ў другой палове XVIII—XIX стст. ў в. Беніца (Маладзечанскі раён). Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. У комплекс уваходзілі гаспода, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад, ставы. Гаспода пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара К. Спампані.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Bienica%2C_Kocie%C5%82._%D0%91%D0%B5%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%9A%D0%BE%D1%86%D0%B5%D0%BB_%28N._Orda%2C_20.07.1875-77%29.jpg/300px-Bienica%2C_Kocie%C5%82._%D0%91%D0%B5%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%9A%D0%BE%D1%86%D0%B5%D0%BB_%28N._Orda%2C_20.07.1875-77%29.jpg)
Гаспода ўяўляе сабой драўляны аднапавярховы Н-падобны будынак на высокім падмурку. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі. Галоўны і дваравыя фасады вылучаліся порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокі вальмавы дах быў крыты гонтам. Бакавыя крылы вылучаліся асобнымі ўваходамі з ганкамі, мураванымі з камянёў. Планіроўка сярэдняй часткі будынку мела анфіладны характар (зала баляў, гасцёўня, сталоўка і інш.). Інтэр'еры пакояў былі багата аздобленыя (фігурны паркет, філёнгавыя сцены, лепка). Сцены ўпрыгожвалі шматлікія карціны, абразы, гравюры. У бакавых крылах знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні, інтэр'еры якіх былі больш сціплыя. Гаспода размяшчалася ў невялікім парку.
З ліку гаспадарчых пабудоў вызначаўся драўляны лямус, у стылі якога спалучаліся рысы класіцызму і народнага дойлідства (архітэктар Спампані).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца)
- Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)