Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх (Пярэдзелка)
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх | |
---|---|
| |
52°01′48″ пн. ш. 30°43′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пярэдзелка |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Будынкі | |
сядзібны дом • флігель • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000489 |
Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму 1-й паловы XIX ст. на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Пярэдзелкі Лоеўскага раёна, на правым беразе р. Дняпро.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сядзібны дом уяўляе сабой двухпавярховы будынак складанай у плане формы, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка будынка закрытымі галерэямі злучана з аднапавярховымі флігелямі. Уваход па цэнтры галоўнага заходняга фасада вылучаны дарычным порцікам з аздобленым сухарыкамі трохвугольным франтонам і балконам, аналагічны порцік вылучаецца і на цэнтральнай частцы дваровага фасада. Будынак дэкараваны ліштвамі, сандрыкамі, рустам, філёнгамі. Планіроўка сядзібнага дома калідорная, з вялікім вестыбюлем у цэнтры.
Часткова захаваўся пейзажны парк, у якім растуць мясцовыя пароды дрэў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.