Перайсці да зместу

Сялянская гутарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Сялянская гутарка»
Тып газета
Краіна
Заснавана 29 жніўня 1923
Спыненне публікацый 31 снежня 1923
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Сяля́нская гу́тарка»[1] — грамадска-палітычная і літаратурная газета групоўкі інтэлігенцыі праўрадавай арыентацыі (Арганізацыя беларускіх беспартыйных актывістаў), якая выдавалася на беларускай мове з 28 жніўня па 31 снежня 1923 года ў горадзе Гродна. Рэдактар-выдавец І. Савіцкі[1]. Сувыдавец Яўген Міткевіч[2].

Вядома 5 нумароў газеты[1]. Арыентавалася на сялянскія масы[2]. Рэпрэзентавалася выдаўцамі як орган незалежнай думкі, заклікала беларускія палітычныя сілы да салідарнасці. Сцвярдждалася, што «ў цяжкім становішчы беларусаў пад Польшчай вінаваты самі беларусы»[1]. Газета выступала супраць палітыкі і тактыкі беларускіх паслоў (Беларускага пасольскага клуба) ў польскім сойме і крытыкавала іх за радыкалізм, не прымала класавую і нацыянальную барацьбу. Ідэйна працягвала лінію газеты «Беларускі шлях»[2].

У газеце былі змешчаны артыкул «Рэвалюцыя ў Германіі» Е. Любачкіна, ліст Я. Міткевіча, допісы і карэспандэнцыі са Свержаня, Слоніма, Навагрудка, Гайнаўкі, Крынак, творы Янкі Лучыны, Якуба Коласа, З. Бядулі, А. Петрашкевіча, Х. Чарнышэвіча і іншых аўтараў.

Зноскі

  • Арсень Ліс. «Сяля́нская гу́тарка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • «Сялянская гутарка» // Гродно: Эциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редколл. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 378—379. — 438 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-015-7. (руск.)Класавая барацьба