Сямён Ісакавіч Чубукоў
Сямён Ісакавіч Чубукоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1983 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1929—1954 |
Званне |
маёр, |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | падпалкоўнік, |
Сямён Ісакавіч Чубукоў (1 студзеня 1907, в. Кузьмінічы, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 1983, Таганрог) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 262-га танкавага батальёна (70-я танкавая брыгада, 5-ы танкавы корпус, Заходні фронт ), маёр. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 1907 года ў вёсцы Кузьмінічы Расійскай імперыі, цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і селяніна. Беларус.
У пачатку 1920-х гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Бярозаўка Вяліка-Улуйскай воласці Ачынскага павета[1]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў брыгадзірам у камуне Ачынскага раёна Краснаярскага краю.
У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1931 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, у 1940 — курсы «Стрэл».
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года. Камандзір 262-га танкавага батальёна маёр Сямён Чубукоў вызначыўся ў Курскай бітве[2]. 12 ліпеня 1943 года яго батальён першым фарсіраваў раку Выцебець і, умела ўзаемадзейнічаючы са стралковымі падраздзяленнямі, вызваліў раённы цэнтр сяло Ульянава, вёску Крапіўна і іншыя населеныя пункты Калужскай вобласці. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.
У 1944 годзе скончыў Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1948 — Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1954 года падпалкоўнік Чубукоў — у запасе.
З 1959 па 1974 год працаваў газааператарам на Таганрогскім металургічным заводзе.
Жыў і працаваў у Таганрогу.
Памёр 29 чэрвеня 1983 года, пахаваны ў Таганрозе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1944 года маёру Чубукову Сямёну Ісакавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.
Зноскі
- ↑ Музей Ачынскага педагагічнага каледжа Архівавана 27 снежня 2011..
- ↑ Курская бітва. Архівавана 27 лютага 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чубукоў Сямён Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 283.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сямён Ісакавіч Чубукоў на сайце «Героі краіны»
- Чубуков Сямён Ісакавіч.
- Чубуков Сямён Ісакавіч (1907—1983) Архівавана 28 лютага 2017..
- Наша Перамога.(недаступная спасылка) Чубуков Сямён Ісакавіч(недаступная спасылка).
- Героі Савецкага Саюза, якія пражывалі на Доне пасля Вялікай Айчыннай вайны Архівавана 4 сакавіка 2014..
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Таганрогу
- Пахаваныя ў Таганрогу
- Асобы
- Маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Падпалкоўнікі СССР
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне