Сяргей Аляксандравіч Шавель
Сяргей Аляксандравіч Шавель | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1940[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 2023[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | сацыялогія і філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сацыялагічных навук[1][3] (1990) і кандыдат філасофскіх навук[3] (1977) |
Альма-матар |
Сяргей Аляксандравіч Ша́вель[4] (17 кастрычніка 1940, вёска Геруцева, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — 19 жніўня 2023) — савецкі і беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар сацыялагічных навук (1990), кандыдат філасофскіх навук (1977), прафесар.[5][6][7]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1958 годзе паступіў у Выбаргскае авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння якога ў 1961 годзе пачаў сваю працоўную біяграфію тэхнікам Крамянчугскага верталётнага вучылішча, адкуль неўзабаве быў звольнены.
У 1964 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на філасофскі факультэт. У 1969 годзе пасля заканчэння МДУ быў залічаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі і права АН БССР.
У 1974 годзе пачаў працаваць старшым навуковым супрацоўнікам у сацыялагічнай лабараторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна.[7]
У 1981 годзе быў прыняты ў Інстытут філасофіі і права Акадэміі навук БССР на пасаду старшага навуковага супрацоўніка ў сектар гістарычнага матэрыялізму і метадалагічных праблем сацыялагічных даследаванняў.
У 1990 годзе адным з першых у Беларусі паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльная сфера і матывацыя працы».
У 1991 годзе стаў намеснікам дырэктара Інстытута сацыялогіі АН Беларусі, пры гэтым працуючы загадчыкам аддзела тэорыі, метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў на грамадскіх пачатках. З 1993 па 2002 — загадчык аддзела сацыяльнай палітыкі, 2002—2005 — загадчык сектара тэорыі і метадаў сацыялагічных даследаванняў, якія ўваходзілі у склад Цэнтра аператыўных даследаванняў і сацыяльнага прагназавання, у 2005—2008 гадах — загадчык сектара інавацый гэтага ж Цэнтра.[8] З 2009 года — загадчык Цэнтра сацыякультурнага развіцця і загадчык сектара сацыякультурных інавацый НАН Беларусі. У апошнія гады — загадчык аддзела сацыяльнай тэорыі і метадалогіі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па праблемах сацыяльнай палітыкі, развіцця сацыяльнай сферы і сацыяльнай структуры грамадства, матывацыі і стымулявання працы і эканамічнай актыўнасці, тэорыі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, выяўленні найбольш актуальных сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў Беларусі; распрацоўцы мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне сацыяльна-эканамічнага дабрабыту і развіцця тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС; вывучэнні і аналізе сацыядынамікі грамадскай думкі па выкарыстанні атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Социальная сфера общества и личность. — Мн., 1988
- Социальная политика современной Беларуси. — Мн., 1996 (разам з Р. А. Смірновай)
- Тенденции изменения социальной структуры Беларуси. — Мн., 1996
- Шавель С. А., Смирнова Р. А. Социальная реабилитация населения, пострадавшего в результате Чернобыльской аварии // НАН РБ, НИИ радиологии МЧС РБ. Минск, 1997. — 119 с.
- Социальная структура, мобильность, идентификация. — Мн., 1998 (разам з А. У. Рубанавым, Р. А. Смірновай)
- Трудовой коллектив и рынок: опыт социологического анализа. — Мн., 1999. (разам з В. В. Бушчыкам)
- Политические элиты России и Белоруссиию — М.; Мн., 2000 (у сааўт.)
- Методологическое обоснование республиканской репрезентативной выборки / С. А. Шавель, Е. М. Бородачева, Н. Н. Леонов. — Мн.: «БТН-информ», 2001. — С. 35-38.- ISBN 985-6595-06-1
- Энергетика Беларуси: Состояние. Проблемы. Перспективы: монография / Бобров В. В. [и др.]; под ред. М. Н. Хурса. — Минск: ФУАинформ, 2006. — 344 с. ISBN 985-6721-48-2
- Атомная энергетика: общественное мнение Беларуси / А. М. Забаровский [и др.]; под ред. М. Н. Хурса. — Минск: Беларуская навука, 2009. — 183 с. — ISBN 978-985-08-1100-4
- Социальный капитал как фактор развития человеческого потенциала / Человеческий потенциал белорусской деревни / Смирнова Р. А. [и др.] — Минск : Белорусская наука, 2009. — С. 221—249. — ISBN 978-985-08-1025-0
- Социальная политика и ее императивы // Беларусь на пути в будущее: социологическое измерение / И. В. Котляров (гл. ред.) [и др.]; Ин-т социологии Нац. акад. наук Беларуси. — Минск: Беларуская навука, 2015. — С. 242—260. — ISBN 978-985-08-1923-9.
- Философско-социологический анализ феномена воображения // Знать, чтобы предвидеть… Социологические этюды / Шавель С. А., Данилов А. Н. и др./ под общ.ред А. Н. Данилова. — Минск. Издательство БГУ, 2015. — 359 с. — С. 190—215.
- Перспективы развития социума. — Минск: Беларуская навука, 2015. — 507 с.
- Инновационное развитие отраслей социальной сферы / С. А. Шавель, В. Р. Шухатович, О. Н. Ображей [и др.]; под общ. ред. С. А. Шавель ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 349 с. Библиогр. в кн. — ISBN 978-985-08-2184-3
- Белорусское общество в контексте цивилизационно-культурного кода: социологическое измерение / И. В. Котляров, С. А. Шавель, В. Э. Смирнов [и др.] ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 394 с. — ISBN 978-985-08-2147-8.
- Современные подходы к исследованию мотивации творческой активности: межстрановой аспект, колл. авт. под. науч. рук. А. А. Шабуновой. — Вологда: ФГБУН ВолНЦ РАН, 2018. — 184 с.
- Шавель С. А. Реактуализация социальной защиты пенсионеров: социологический анализ // Социальная защита и социальное страхование: баланс коллективной и индивидуальной ответственности: сб. науч. ст. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т социологии; редкол.: А. С. Шавель (гл. ред.) — Минск: Беларуская навука — 2018. — С. 13—29.
- Россия и Беларусь в начале XXI века: общество и экономика в зеркале социологии / колл, авт.; под ред. А. А. Шабуновой и С. А. Шавеля. — Вологда : ФГБУН ВолНЦ РАН, 2019. — 191 с.
- Рекомендации по формированию установок самореализации и закрепления молодежи в районах, наиболее пострадавших от аварии на ЧАЭС / С. А. Шавель, Е. В. Мартищенкова, Д. В. Назарова [и др.]. — Минск: Институт социологии НАН Беларуси, 2019. — 44 с. — ISBN 978-985-7246-02-1
- Неэкономические факторы устойчивого развития общества / С. А. Шавель, В. Р. Шухатович, Н. А. Барановский; под общ. ред. С. А. Шавеля ; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 364 с. — ISBN 978-985-08-2671-8.
- Социосферная стратегия развития общества. — Минск : Беларуская навука, 2022. — 387 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://socio.bas-net.by/shavel-sergej-aleksandrovich/
- ↑ https://bis.nlb.by/ru/documents/132101
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 355.
- ↑ БелЭн 2003.
- ↑ Социология: Энциклопедия (2003). ШАВЕЛЬ СЕРГЕЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ . sociology.niv.ru. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ С. А. ШАВЕЛЮ – 75 (руск.). gazeta-navuka.by. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ а б Шавель Сергей Александрович — ИС НАН Беларуси (руск.) . Праверана 24 сакавіка 2023.
- ↑ У эпіцэнтры навукі - Шавель Сергей Александрович (руск.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ша́вель Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Сяргей Аляксандравіч Шавель: доктар сацыялагічных навук [урадж. в. Гарнастаевічы Свіслацкага р-на]/ Гарнастаевіцкая сельская бібліятэка; склад. Н. П. Ігнатовіч. — Свіслач, 2011. — (Славутыя людзі зямлі Свіслацкай).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАНБ
- Дактары сацыялагічных навук
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі філасофскага факультэта МДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Сацыёлагі СССР
- Сацыёлагі Беларусі
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі