Сяргей Аляксеевіч Усеня
Поўнае імя | Сяргей Аляксеевіч Усеня | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 сакавіка 1988[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Алімпія», з 2004 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца не здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».
У сакавіку 2011 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда»[2], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], дзе здолеў замацавацца і на наступны сезон перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
У лютым 2015 года пераехаў у чэмпіянат Арменіі, стаўшы іграком клуба «Алашкерт»[4], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 года вярнуўся ў «Гарадзею»[5], якая выйшла ў Вышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезоне 2017 стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў пераважна злева ў абароне. У сезоне 2018 зноў стаў звычайна гуляць у стартавым складзе.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. У сезоне 2019 часцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля, у верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[8]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у маі атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца года.
У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[9].
Зноскі
- ↑ Sergey Usenya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Усеня перешел в "Торпедо"
- ↑ Защитник «Торпедо» Сергей Усеня отдан в аренду «Городее»
- ↑ Сергей Усеня продолжит карьеру в Армении
- ↑ Сергей Усеня стал игроком "Городеи"
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ «Городея» объявила о продлении контракта с Усеней и уходе Ровбута
- ↑ Усеня продолжит карьеру в брестском "Динамо"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Алашкерт
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК БАТЭ