Сяргей Герасімавіч Мікаэлян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Герасімавіч Мікаэлян
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Дата нараджэння 1 лістапада 1923(1923-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2016(2016-12-10)[1] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія СССР

Сяргей Герасімавіч Мікаэлян (руск.: Серге́й Гера́симович Микаэля́н; 1 лістапада 1923, Масква — 10 снежня 2016, Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) — савецкі і расійскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Народны артыст РСФСР (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ГИТИСС (майстэрня Б. Я. Захавы, М. В. Кнебель, А. Д. Папова), затым, у 1959 годзе, рэжысёрскія курсы пры кінастудыі «Масфільм».

Ставіў спектаклі ў тэатрах Саратава, Горкага, працаваў галоўным рэжысёрам Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага (1954—1956).

З 1956 года — рэжысёр кінастудыі «Ленфільм». Яго дэбют у кіно адбыўся толькі ў 42 гады. Першай гучнай прэм’ерай Мікаэляна стала карціна пра навукоўцаў-геафізікаў па рамане Данііла Граніна «Іду на навальніцу». З 1959 па 1961 год быў рэжысёрам ЦКДЮФ імя М. Горкага.

У 1989 годзе становіцца мастацкім кіраўніком студыі «Петропаль». Памёр 10 снежня 2016 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках (участак № 11В).

Зноскі