Сяргей Лагадзінскі
| Сяргей Лагадзінскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1 снежня 1975[1] (50 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | Гарвардскі ўніверсітэт |
| Навуковая ступень | доктар права[d][4] |
| Партыя | Зялёныя |
| Род дзейнасці | палітык, юрыст, публіцыст |
| lagodinsky.de (ням.) | |
Сяргей Лагадзінскі (руск.: Сергей Лагодинский, ням.: Sergey Lagodinsky; нар. 1 снежня 1975, Астрахань, Астраханская вобласць, РСФСР, СССР[5]) — нямецкі палітык, юрыст і журналіст расійскага і яўрэйскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання ад партыі Саюз 90/Зялёныя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Германію ў 1993 годзе[6]. Пазней стаў членам бярлінскага аддзялення яўрэйскай абшчыны[7].
У Гётынгенскім універсітэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардскім універсітэце — у галіне дзяржаўнага кіравання. Атрымаў ступень доктара права ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[8].
Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[8]. У 2003–2008 гадах працаваў праграмным дырэктарам і дарадцам у бярлінскай сядзібе Амерыканскага яўрэйскага камітэта[9]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасцю, у тым ліку для «Deutschlandradio», «Deutsche Welle», «BBC World Service», «Süddeutsche Zeitung» i «Die Welt»[9].
У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў яўрэйскага паходжання[6]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы яе пазіцыю ў дачыненні да Ціла Сарацына[6]. Пазней пачаў працаваць у Фондзе Генрыха Бёля, дзе быў кіраўніком аддзела па справах Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі[8].
У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[10]. На выбарах 2019 года быў абраны ў Еўрапейскі парламент IX склікання па партыйным спісе[11].
14 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[12][13].
Зноскі
- ↑ Sergey Lagodinsky at Posłowie do PEParlament Europejski
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 2 сакавіка 2026.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1032679921 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 9 сакавіка 2015.
- ↑ Sergey LAGODINSKY (польск.). Еўрапейскі парламент. Праверана 2 ліпеня 2019.
- ↑ а б в Sarrazin war ihm zu viel (ням.). Die Tageszeitung (27 красавіка 2011). Праверана 26 мая 2019.
- ↑ Repräsentantenversammlung (ням.). Яўрэйскае жыццё ў Берліне. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ а б в Sergey Lagodinsky (ням.). Фонд Генрыха Бёля. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ а б Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae (англ.)(недаступная спасылка). juedischesmuseum.de. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019 (ням.). Саюз 90/Зялёныя (10 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (англ.). Bundeswahlleiter. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 27 мая 2019.
- ↑ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэння Усходняй Еўропы. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- lagodinsky.de — афіцыйны сайт
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Астрахані
- Дактары права
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
- Юрысты Германіі
- Публіцысты Германіі
- Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта