Сяргей Львовіч Собалеў
Сяргей Львовіч Собалеў | |
---|---|
руск.: Сергей Львович Соболев | |
Дата нараджэння | 23 верасня (6 кастрычніка) 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1989[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычная фізіка, функцыянальны аналіз, дыферэнцыяльнае злічэнне, вылічальная матэматыка, функцыя размеркавання[d], матэматыка[6], матэматычны аналіз[6], дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][6] і Sobolev space[d][6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[9] (1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Nikolai Günther[d][10] і Уладзімір Іванавіч Смірноў |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.
З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.
У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.
Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[12].
Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[12].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- 7 ордэнаў Леніна
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн «Знак Пашаны»
- Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР
- залаты (1981) і сярэбраны (1987) медалі «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» АН Чэхаславакіі
- медалі.
Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Sergei Lwowitsch Sobolew // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Соболев Сергей Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://link.springer.com/article/10.1007%2FBF02409655
- ↑ https://warheroes.ru/hero/hero.asp?id=12382
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г д http://www.mi-ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&l=1&id=21698
- ↑ Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ а б http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52167.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ а б Сяргей Львовіч Собалеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Собалеў Сяргей Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Соболев Сергей Львович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Львовіч Собалеў на сайце «Героі краіны»
- Сайт РАН
- Нарадзіліся 6 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Падпісалі «ліст трохсот»
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1-га склікання
- Правадзейныя члены АН СССР