Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Смірноў (матэматык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Смірноў
руск.: Владимир Иванович Смирнов
Дата нараджэння 29 мая (10 чэрвеня) 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1974(1974-02-11)[1][2] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, статыстык, матэматык
Навуковая сфера камплексны аналіз, тэорыя функцый[d] і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1936) і прафесар (1915)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў
Вядомыя вучні Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d][7], Vasiliy Babich[d][7], Mikhail Birman[d][7], Gennady Goluzin[d], Мікалай Паўлавіч Яругін, Ivan Aleksandrovich Lappo-Danilevsky[d] і Сяргей Львовіч Собалеў
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Іванавіч Смірно́ў[9] (руск.: Владимир Иванович Смирнов; 10 чэрвеня 1887 — 11 лютага 1974) — расійскі і савецкі матэматык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1932 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і застаўся працаваць у ім, з 1816 года — прафесар. У 1912—1930 гадах выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) інстытуце шляхоў зносін. Адначасова ў 1929—1935 гадах працаваў у Сейсмалагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры і ў Матэматычным інстытуце Акадэміі навук СССР. У 1931—1955 гадах працаваў у Інстытуце матэматыкі і механікі Ленінградскага дзяржаўнага інстытута. З 1937 года займаў пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі і механікі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па тэорыі функцый рэчаіснага і камплекснага пераменнага, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі і інш. У шэрагу даследаванняў (сумесна з С. Л. Собалевым) распрацаваў новы метад рашэння некаторых задач тэорыі распаўсюджвання хваль у пругкіх асяроддзях з плоскімі межамі. Увёў паняцці абагульненых рашэнняў ураўненняў з прыватнымі вытворнымі і даў першае строгае вызначэнне абагульненых функцый. Разам з А. М. Калмагоравым прымалі ўдзел у работах па абароннай тэматыцы і займаўся распрацоўкай тэорыі стральбы[10].

Аўтар выдання:

  • Курс высшей математики. Т. 1—5. — М.; Л., 1924—1947.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Смирнов Владимир Иванович (математик) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. https://arxiv.org/abs/1710.01535 — С. 4–7.
  5. а б https://books.google.cat/books?id=vFHVCgAAQBAJ — С. 71.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. а б в http://www.mathsoc.spb.ru/pantheon/smirnov/footprints.pdf
  8. а б Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 757. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
  9. БелЭн 2002.
  10. Математический институт им. В. А. Стеклова РАН. Об институте (руск.)
  • Смірно́ў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 57. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смирно́в, Владимир Иванович (математик) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Смирнов Владимир Иванович // Математики. Механики. Биографический справочник (руск.) / Боголюбов А. Н., отв. ред. Королюк В. С.; Редакция справочной литературы. — К.: Наукова думка, 1983. — С. 440—441. — 639 с.