Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Блажко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Блажко
Дата нараджэння 5 (17) лістапада 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1956(1956-02-11)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаСталінская прэмія — 1952
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Мікалаевіч Блажко (17 лістапада 1870, г. Хоцімск — 11 лютага 1956, г. Масква) — рускі і савецкі астраном.

У 1880 годзе скончыў народнае вучылішча ў Хоцімску, ў 1888 годзе — Смаленскую гімназію. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1892 годзе[5], з 1894 працаваў у абсерваторыі ўніверсітэта, з 1918 прафесар, з 1929 член-карэспандэнт АН СССР. У 1920—1931 дырэктар абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта[5], у 1931—1937 загадваў кафедрай астраноміі, у 1937—1953 — кафедрай астраметрыі МДУ.

Больш за 20 гадоў узначальваў Камісію па вывучэнні зменных зорак пры астранамічныя рады АН СССР.

Навукова-практычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Работы Блажко прысвечаны даследаванню зменных зорак  (руск.) і практычнай астраноміі[5]. З 1895 сістэматычна фатаграфаваў зорнае неба з мэтай выяўлення зменных зорак, чым паклаў пачатак багатай калекцыі «шкляной бібліятэкі» Маскоўскай абсерваторыі. Упершыню прааналізаваў уплыў пацямнення да края дыска зоркі на форму крывой бляску і на вызначэнне элементаў арбіты, паказаў метад уліку гэтага эфекту. Выявіў змены перыядаў і формы крывой бляску шэрагу кароткаперыядычных зменных зорак тыпу RR Ліры  (руск.); гэтыя з'явы названыя «эфектам Блажко  (англ.)»[5].

У 1904 апаратурай уласнай канструкцыі адным з першых у свеце сфатаграфаваў спектры двух метэораў і даў правільнае іх тлумачэнне. Прапанаваў новы метад выяўлення малых планет (1919)[5]. Удзельнічаючы ў назіранні поўнага сонечнага зацьмення (1914), прыборам уласнай канструкцыі сфатаграфаваў сонечную карону ў палярызаваным святле. Аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый — такіх, як бясшчэлепавы зорны спяктрограф, прыбор для выяўлення зменных зорак на астранегатывах (блінк-мікраскоп), прыстасаванні ў мерыдыянных інструментах для паслаблення бляску пры назіраннях момантаў мінанняў зорак, спецыяльная лупа для адлічвання падзеленых колаў і іншыя.

Педагагічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў выдатным педагогам, выкладаў курсы практычнай і агульнай астраноміі, упершыню ў Маскоўскім універсітэце стаў выкладаць курс агульнай астрафізікі. Аўтар трох падручнікаў — «Курс практычнай астраноміі» (1-е выданне 1938, 2-е выданне 1940, 3-е выданне 1951), «Курс агульнай астраноміі» (1947) і «Курс сферычнай астраноміі» (1-е выданне 1948, 2-е выданне 1954). Падрабязна апісаў гісторыю развіцця астраноміі ў Маскоўскім універсітэце на працягу 1824—1920 гадоў.

Яго імя занесена на карту Месяца (імя Блажко носіць адзін з месяцавых кратараў  (руск.)) і астэроід № 2445.

  1. ↑ Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. ↑ Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 Фандо Р. А. Московский городской народный университет имени А. Л. Шанявского: у истоков экспериментальной биологии, The A. L. Shanyavsky Moscow City People’s University: at the Beginning of Experimental Biology // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 4. — С. 57–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  4. 1 2 Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 644. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
  5. 1 2 3 4 5 6 Блажко Сергей Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.