Сяргей Мікалаевіч Цюрэмнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Мікалаевіч Цюрэмнаў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1905(1905-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1971(1971-11-24) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера геабатаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Сяргей Мікалаевіч Цюрэ́мнаў[1] (руск.: Сергей Николаевич Тюремнов; 23 кастрычніка 190524 лістапада 1971) — вучоны ў галіне брыялогіі, доктар біялагічных навук (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Вязнікі[2] (сучасны адміністрацыйны цэнтр Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі). У 1929[1][3] годзе скончыў біялагічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковую дзейнасць пачаў у 1924 годзе ў Навукова-даследчым тарфяным інстытуце ў Маскве. З 1937 года на пасадзе загадчыка кафедрай тарфяных радовішчаў. У 1944—1947 гадах працаваў у Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР. З 1959 да 1968 года на пасадзе загадчыка кафедрай геабатанікі у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па асновах геалогіі і разведкі тарфяных радовішчаў, па балотнай расліннасці, стратыграфіі і генезісу радовішчаў торфу і сапрапелю, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.

Сярод апублікаванага:

  • Торфяные месторождения: Учеб. пособие для торфяных вузов. — М.-Л.: Гостоптехиздат, 1940. — 371 с.
  • Торфяные месторождения и их разведка. — М.: Госэнергоиздат, 1949. — 464 с.
  • О торфяных месторождениях Западно-Сибирской низменности // Труды Томского университета. — Томск: Изд-во ТГУ, 1957-а. — Т. 141. — С. 81—95.
  • Растительные группировки торфяных месторождений и химический состав их водной среды // Торфяная промышленность. — 1968. — № 2. — С. 21-24.
  • Торфяные месторождения. — М.: Недра, 1976. — 487 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. У Энцыклапедыі прыроды Беларусі месца нараджэння — Гаўрылаў Пасад Іванаўскай вобласці
  3. Тюремнов Сергей Николаевич // Летопись Московского университета / Аналитическая служба МГУ имени М. В. Ломоносова(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цюрэмнаў Сяргей Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 303.
  • Болотные стационары Томского государственного педагогического университета: монография: посвящается 105-летию Сергея Николаевича Тюремнова (1905—1971 гг.) / Том. гос. пед. ун-т. — Томск: Изд-во Томского политехн. ун-та, 2010. — 147 с.: ил., табл.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]