Сяргей Уладзіміравіч Міхалок
Сяргей Уладзіміравіч Міхалок | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Алеся Берулава і Святлана Генадзеўна Зелянкоўская |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар песень, музыкант, паэт |
Гады актыўнасці | 1990 — цяпер |
Інструменты | гітара, маракас, акардэон, балалайка і вакал |
Жанры | анарха-панк, рэгі і ска[d] |
Калектыў |
Ляпис Трубецкой Саша і Сірожа Крамбамбуля |
Узнагароды | |
bruttonostra.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Сяргей Міхалок (нар. 19 студзеня 1972, Дрэздэн) — беларускі спявак, аўтар музыкі і тэкстаў, акцёр[1]. Заслужаны артыст Украіны (2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і ваенных. Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 стаў ініцыятарам стварэння гурта «Ляпис Трубецкой», у сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысёр, сцэнарыст і акцёр, пазней працаваў таксама арт-дырэктарам у гурце «Аддис Абеба» ў Мінску.
З 2000 года — удзельнік комік-дуэта «Саша і Сірожа», у гэтым жа годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Дети солнца». У 2003 пачаў супрацоўніцтва з гуртам «Крамбамбуля».
З 1 верасня 2014 года і па сённяшні час — вакаліст гурта Brutto;
З 19 лютага 2018 года і па сённяшні час — заснавальнік праекту Drezden.
24 жніўня 2020 года атрымаў званне Заслужаны артыст Украіны.
Зноскі
- ↑ Будкін, Сяргей. Сяргей Міхалок: "Прысьпеў час казаць па-іншаму" . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. МІХАЛОК СЯРГЕЙ (Михалок Сергей, Mihalok Siarhey) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 185–186. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 7 кастрычніка 2011. (руск.)
- Афіцыйны сайт гурта Ляпис Трубецкой Архівавана 28 чэрвеня 2017.
- Фан-сайт гурта Ляпис Трубецкой
- Афіцыйны сайт гурта «Крамбамбуля» Архівавана 3 снежня 2020.