Сяргей Пятровіч Амельянчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сяргей Амельянчук
Sergei Omelyanchuk FCTT.jpg
Сяргей Амельянчук у «Тамі»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Пятровіч Амельянчук
Нарадзіўся 8 жніўня 1980(1980-08-08)[1] (37 гадоў)
Гомель, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 12 (0)
1998 Сцяг Беларусі Рэал (Мінск) 8 (0)
1999 — 2000 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) 45 (2)
2001 — 2003 Сцяг Польшчы Легія (Варшава) 38 (1)
2003 — 2005 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 53 (7)
2005 — 2006 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 13 (0)
2006   Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 27 (3)
2007 — 2008 Сцяг Расіі Растоў 41 (1)
2008 — 2011 Сцяг Расіі Церак (Грозны) 96 (1)
2012 — 2014 Сцяг Расіі Том (Томск) 46 (2)
2014 — 2017 Сцяг Беларусі Мінск 81 (3)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 16 (1)
2002 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 74 (1)
Трэнерская кар’ера
2018 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017.

Сярге́й Пятро́віч Амельянчу́к (нар. 8 жніўня 1980, Гомель, БССР) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у мінскім «Дынама».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру распачаў у мінскім «Тарпеда-МАЗ», а ў 2001 годзе перабраўся ў польскую «Легію». З сезону 2001/02 стаў іграком асновы і дапамог клубу стаць чэмпіёнам Польшчы. У 2003—2005 гадах паспяхова гуляў за кіеўскі «Арсенал».

У 2005 годзе перабраўся ў чэмпіянат Расіі, але не здолеў замацавацца ў маскоўскім «Лакаматыве». Пазней выступаў за «Шыннік» і «Растоў». У 2008—2011 на працягу трох з паловай гадоў выступаў за «Церак», за які ў розных турнірах правёў больш за 100 матчаў.

У лютым 2012 года стаў іграком клуба «Том». Улетку 2012 года стаў капітанам каманды і па выніках сезону 2012/13 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 з-за траўмы рэдка з’яўляўся ў аснове. У снежні 2013 года быў выстаўлены томскім клубам на трансфер[2]. У выніку застаўся ў томскім клубе, але ў першай палове 2014 выступаў за дубль. У маі 2014 года, па заканчэнні сезону 2013/14, пакінуў «Том».

1 ліпеня 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[3]. У складзе мінскага клуба стаў асноўным апорным паўабаронцам. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[4], а ў студзені 2016 чарговы раз падоўжыў пагадненне[5]. У сезоне 2016 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2017 года стала вядома, што Амельянчук працягне выступаць за «Мінск» у якасці гуляючага трэнера[6]. Прапусціўшы пачатак сезону з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2000—2001 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а 17 мая 2002 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі. Доўгі час быў адным з асноўных ігракоў зборнай, па колькасці матчаў (74) саступае толькі Аляксандру Кульчаму, Сяргею Гурэнку, Аляксандру Глебу, Цімафею Калачову і Сяргею Карніленку. Пасля прызначэння на пасаду галоўнага трэнера зборнай Георгія Кандрацьева ў снежні 2011 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду краіны.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года стала вядома, што Амельянчук папоўніць трэнерскі штаб мінскага «Дынама»[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Легія»[правіць | правіць зыходнік]

«Лакаматыў» (Масква)[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]