Перайсці да зместу

Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі
Дата нараджэння 23 красавіка 1969(1969-04-23) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі (нар. 23 красавіка 1969, Юрацішкі, Іўеўскі раён) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2014), прафесар (2018), першы прарэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 5 у Пінску Брэсцкай вобласці. У 1987—1989 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максім Танка, які скончыў у 1994 годзе з дыпломам з адзнакай. Атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра адукацыі ў галіне гісторыі.

У 1993—1998 гадах намеснік дырэктара сярэдняй школы № 179 г. Мінска, у 1998—2003 гадах дырэктар сярэдняй школы № 199 г. Мінска. У 2003—2007 гадах начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска[1].

У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне ў велікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага», у 2014 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV—XVIII ст.)» (2014)[1].

З жніўня 2007 года працуе ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце, з мая 2011 года — першым прарэктарам. З 1 верасня 2008 года з’яўляецца таксама прафесарам кафедры кіравання і эканомікі адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі; з верасня 2018 года — прафесарам кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Вестник МГИРО»; членам саветаў па абароне дысертацый па гістарычных навуках пры БДУ і БДПУ імя Максіма Танка; экспертам Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадметам навуковых інтарэсаў з’яўляецца вывучэнне самакіравання дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, інстытуты прамой дэмакратыі гарадскіх суполак, карпаратыўнае самакіраванне цэхаў, гільдый і брацтваў, а таксама суполак нацыянальных меншасцей, гісторыя Праваслаўнай Царквы. З’яўляецца аўтарам 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыі, больш за 120 артыкулаў па дадзенай тэматыцы.

Займаецца таксама пытаннямі менеджменту і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчай і планава-эканамічнай дзейнасці, кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі, працы са зваротамі грамадзян ва ўстановах адукацыі, арганізацыі факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі, развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у г. Мінску. З’яўляецца аўтарам (суаўтарам) каля 50 публікацый, шэрагу навучальных праграм для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі па дадзенай тэматыцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Марозаў 2022.
  2. Стренковский Сергей Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 25 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]